Kblf
Пачалося ўсё яшчэ 30-га ліпеня, на падрыхтоўчай сходцы, а калі дакладней, то ў ноч перад сходкай. Мы са Зьмітром абмяркоўвалі надыходзячую сходку. Я прапанаваў два варыянты правядзеньня сходкі. Першы - абмяркуем паездку на глябальную Лідскую сходку, другі - зноў уп'ём Вовчыка. Зьміцер сказаў, што другое наўрад ці, таму будзем абмяркоўваць паездку. Я прамаўчаў, але ж я Вовчыка ведаю болей. Карацей, пасьля "падрыхтоўкі" на сходцы па падрыхтоўке паездкі на глябальную сходку, Вовчыка не пусьцілі ў Ліду. Бо бацькі думалі, што ён яшчэ болей "нарыхтуецца".
Я прапанаваў Зьмітру паехаць разам спынам, ён згадзіўся. Ну, гэта быў бы не Зьміцер, калі б ён потым не адмовіўся. Тады я прапанаваў ехаць Грайнду. Грайнд памяўся і сказаў, што магчыма. Затым я прапанаваў тое ж самае Алесі (у Зьмітра яна Аліса, але ён проста паддаўся на правакацыі Ксюшы, якая кліча тую Алісай). Алеся сказала, што паедзе так, як і брат. Аказалася, што Алеся - сястра Грайнда. А я жыў і ня ведаў. Калі абменьваліся нумарамі тэлефонаў, мне быў патрэбен мой нумар "лайф". Я спытаў у бухога Вовчыка, ці ёсьць у яго мой нумар. Тады ён стаў тэлефоніць на ўсе невядомыя нумары і казаць, што яму патрэбна знайсьці Міколу, а на пытаньне, якога Міколу, ён адказваў нецьвярозым барытонам, што Мікола стаіць тут, побач, але яму трэба яго знайсьці. Адзін з нумароў аказаўся мой хатні...
Вечарам 31 ліпеня я патэлефоніў Алесі і спытаў, як яны паедуць. Сказала, што цягніком. Тады патэлефоніў Ілоне і дамовіўся, што сустракаемся у восем гадзін раніцы пад Алмі (гарадзенскі "супермаркет").
Назаўтра без дваццаці восем я ўжо быў на сваім прыпынку.( Read more... )
